Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі. На сустрэчы размова ішла аб пытаннях, якія тычацца ўзаемадзеяння дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквы. Мітрапаліт Павел закрануў тэму будаўніцтва новага комплексу адміністрацыйных будынкаў для БПЦ на тэрыторыі, прылеглай да цяперашняга будынка Мінскай епархіі.
Лукашэнка ў цэлым пагадзіўся з ініцыятывай будаўніцтва, калі ўзнікла такая неабходнасць. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паколькі прынялі рашэнне аб будаўніцтве такога духоўнага цэнтра, то праект павінен быць вытрыманы належным чынам і адпавядаць свайму прызначэнню. Плануецца, што для рэалізацыі праекта будзе створана Царкоўная апякунская рада.
Як нагадвае Tut.by, будаўніцтва новага адміністрацыйнага будынка для БПЦ на вуліцы Вызвалення ў Старым горадзе Мітрапаліт анансаваў ў снежні 2015 года. Аб'ект з'явіцца побач з існуючым будынкам Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. У ім размесціцца не толькі зала на 400 квадратаў для сходаў, але дамавы храм, а таксама гасцініца для духавенства.
З улікам таго, што ўзвядзенне зойме пэўны час, прапанавана на гэты перыяд для правядзення буйных мерапрыемстваў БПЦ выкарыстоўваць адзін з комплексаў у беларускай сталіцы. «У Мінску для гэтага хапае месцаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Яшчэ адзін праект на той жа вуліцы Вызвалення БПЦ рэалізуе сумесна з «Трайплам». Гаворка ідзе пра рэканструкцыю аварыйных будынкаў па вуліцы Вызвалення, 6, 6а, 8, якія знаходзяцца ва ўласнасці царквы. Завяршыць працы плануюць да канца 2017 года.
У рэканструяваных будынках размесцяць адміністрацыйныя памяшканні, крамы і пункты грамадскага харчавання. Тэрыторыя забудовы будзе акультураны, з'явіцца і падземны паркінг.
Падчас размовы было закранута пытанне планаванай сустрэчы прэзідэнта Беларусі з членамі Сінода БПЦ.