«Пакуль нічога не вядома, мы чакаем, будзем старацца паспець у тэрмін,— кажа намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Юлія Сагайдак. — На сайце komplat.by жыроўка падлічаная, але гэта, ведаеце, папярэдні варыянт. Перыяд пакуль не закрыты, канчатковыя дадзеныя не ўнесеныя, таму лічыце, што пакуль нічога яшчэ не падлічана. То бок гэта падрыхтоўчая праца. Дадзеныя ўносяцца, але мы іх не будзем раздрукоўваць, пакуль не будзе прынятае хоць нейкае рашэнне».

Паводле пастанаўлення Савета Міністраў РБ № 571, дакумент на аплату камунальных паслуг мусіць трапляць у рукі насельніцтва не пазней за 15-е чысло кожнага месяца. Калі не ўлічваць выхадныя і дадаць час на пералік камуналкі па новых тарыфах ды непасрэдна распаўсюджванне жыровак па кватэрах, то тарыфы мусілі з’явіцца яшчэ ўчора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?