Адзін з былых прэтэндэнтаў на намінацыю ад Рэспубліканскай партыі, які выйшаў з гонкі тыдзень таму, Бэн Карсан абвясціў, што падтрымлівае кандыдатуру мільярдэра Дональда Трампа ў прэзідэнцкай гонцы.

Дональд Трамп не стаў чакаць афіцыйнай аб'явы Карсана і паведаміў гэтую навіну ў эфіры тэлевізійных дэбатаў рэспубліканскіх прэтэндэнтаў некалькі гадзін таму.

Такім чынам, Карсан стаў ужо другім былым супернікам Трампа, які аказаў яму падтрымку пасля ўласнай няўдачы на праймерыз.

Першым быў губернатар Нью-Джэрсі Крыс Крысці, які спыніў сваю прэзідэнцкую кампанію яшчэ ў пачатку лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?