11.03.2016 / 19:58

Начальнік штаба арміі ЗША: Расія — пагроза №1 19

«Расія з'яўляецца стратэгічнай пагрозай №1 для Злучаных Штатаў. Гэта адзіная краіна ў свеце, якая здольная знішчыць ЗША», — адзначыў начальнік штаба Сухапутных войск ЗША генерал Марк Мілі.

nationaldefensemagazine.org

«Паводзіны РФ цяпер у сферы міжнароднай палітыкі — агрэсіўныя. Еўропа не бачыла такіх паводзін з часоў Другой сусветнай вайны», — сказаў генерал.

Ён адзначыў, што за апошнія гады Расія павялічыла і абнавіла свае арсеналы, а кіруюць яе паводзінамі «страх і ганарлівасць».

Падчас выступу на канферэнцыі «Будучыня вайны» у Вашынгтоне на гэтым тыдні Мілі таксама выказаў меркаванне, што ў бліжэйшыя 10-15 год наземныя баявыя дзеянні перажывуць рэвалюцыйныя змены. 

Ён звярнуў увагу прысутных на развіццё лазерных тэхналогій, рабатызацыі, якая можа прывесці да з'яўлення беспілотных транспартных канвояў, з'яўленне новых тыпаў боепрыпасаў, электрамагнітнай зброі.

Аляксандр Гелагаеў 

0
Петрович / Адказаць
11.03.2016 / 20:04
Да гэтых паводинау Расии прывяла пагаджальницкая палитыка страуса Абамы, яки баицца пуцина. Гэтак жа сама яны узрасцили у свой час Сталина и Гитлера, якия потым сумесна развязали 2 миравую.
0
Inhvar / Адказаць
11.03.2016 / 20:34
Начальнік штаба арміі ЗША: Расія — пагроза №1..менавiта гэтага расейцы i дабiвалiся.
0
Лях / Адказаць
11.03.2016 / 20:41
Пазнавата вы гэта зразумелi. Трэ было гадоу дваццаць таму кiсларод перакрываць, а не падкармлiваць "ножкамi буша", ды сучаснымi тэхналегiямi.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру