Карэспандэнт радыё «Свабода» наведаўся ў офіс «Трайпла», дзе, паводле інфармацыі СМІ, учора быў затрыманы беларускі алігарх Юры Чыж.
Ахоўнікі офіснага будынку групы кампаній «Трайпл» зачынілі дзверы офісу ў адказ на пытаньне карэспандэнта адносна затрымання кіраўніка «Трайпла» Юрыя Чыжа ды іншых кіраўнікоў кампаніі.
«Ідзіце адсюль, каментара не будзе», — сказалі ахоўнікі.
Перад будынкам стаіць чорны мікрааўтобус, але ці мае ён дачыненне да ўчорашніх падзей у офісе, невядома.
Жыхары суседняга з офісам дома на праспекце Пераможцаў пацьвердзілі, што ў пятніцу прыблізна з 11 гадзінаў дня да вечара каля будынка стаяла 5—6 мікрааўтобусаў, з іх выходзілі і вярталіся людзі ў цывільным, «была нейкая мітусня».
Паводле іншых крыніц, адбывалася «выманне дакументаў». «Можа, і выманне», — сказаў карэспандэнту Свабоды мясцовы жыхар.