Спецыялісты ўпраўлення Рассельгаснагляду па Цвярской і Пскоўскай абласцях у кантрольным пункце вёскі Лабок (Пскоўская вобласць) забаранілі ўвоз партыі свежай морквы вагой 19,2 тоны, вырашчанай у Беларусі.

Як паведаміла БелаПАН прэс-служба Упраўлення Рассельгаснагляду па Цвярской і Пскоўскай абласцях, прычына забароны — «несапраўдны фітасанітарны сертыфікат».

«Фітасанітарны сертыфікат не цалкам аформлены — адсутнічае батанічная назва падкаранціннай прадукцыі», — удакладнілі спецыялісты Рассельгаснагляду.

Гэта, паводле даных расійскага ведамства, з'яўляецца парушэннем пункта 3.9.1 «Палажэння аб парадку ажыццяўлення каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза».

Груз вернуты ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?