Актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» правялі міні‑акцыю «Кошты Эўрапейскія — заробкі беларускія», накіраваную на распаўсюд інфармацыі сярод менчукоў пра рэальны ўзровень коштаў і заробкаў у краінах Эўразьвязу ў параўнаньні з Беларусьсю.

Акцыя мела на мэце абвергнуць інфармацыю афіцыйных беларускіх СМІ пра цяжкае жыцьцё ў краінах‑суседзях і абвергнуць міт пра сацыяльную скіраванасьць дзяржавы і беларускі эканамічны «цудзе».

Актывісты даводзілі, што ўзровень цэнаў у нашай краіне адпавядае эўрапейскаму, чаго нельга сказаць пра заробкі беларусаў.

Прыцягвалася ўвага і да таго, што узровень гадавой інфляцыі, які прагназуецца ўрадам — гэта значыць, рэальны рост цэн — не супадае з заяўленымі паказьнікамі, але ж рост заробкаў прывязаны менавіта да гэтых лічбаў.

Акцыя праводзілася каля гіпэрмаркету «BIGZZ» на рынку «Экспабел». Мінакам раздалі каля 250 інфармацыйных улётак з параўнальнай табліцай цэнаў і заробкаў у Беларусі і суседніх эўрапейскіх краінах.

Паводле bchd.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0