Адміністрацыя прэзідэнта Украіны праводзіла перамовы з алігархам Рынатам Ахметавым і лідарам «Апазіцыйнага блока» Юрыем Бойкам аб прызначэнні іх кіраўнікамі акупаваных тэрыторый Данбаса.

Гэта «Украінскай праўдзе» пацвердзіла крыніца ў АП. Пры гэтым суразмоўца адзначыў, што да канчатковага рашэння пакуль далёка.

Таксама стала вядома, што Віктар Медвядчук, якога называюць аўтарам кампраміснага сцэнара наконт Данбаса, не ў захапленні ад магчымага прызначэння Ахметава, аднак той сам прапаноўваў сваю кандыдатуру. Прызначэнне Ахметава у сваю чаргу падтрымлівае памочнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

У атачэнні Бойкі таксама пацвердзілі яго згоду, аднак адзначылі, што механізмы такога прызначэння пакуль не да канца зразумелыя і гаворка ідзе хіба што пра аддаленую перспектыву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?