Ілюстрацыйнае фота minsknews.by

Ілюстрацыйнае фота minsknews.by

Акурат перад самым жаночым днём сабраўся быў я ў Вільню.

За паўгадзіны да аўтобуса набыў квіток і прайшоўся ў «Галілеа» набыць тое-сёе ў дарогу. Калі вярнуўся, народ ужо стаяў на пляцоўцы і падрульваў наш аўтобус — літоўскі, з рознымі стракатымі налепкамі. Утварылася чарга да ўваходу, стаю амаль ля самых дзвярэй. У гэты момант каля мяне стаў сярэдняга веку мужык. Літаральна праз якую хвіліну яму заступае спераду хлопец з чамаданам на калёсах, паварочваецца і кажа: «Я тут занімал недавно». «Пажалуста, пажалуста», — дабразычліва і з усмешкай прамаўляе той у адказ.

Наступныя дзеянні адбыліся настолькі імкліва, што мала хто іх заўважыў.

Пасля слоў «пажалуста, пажалуста» мужыка адначасова бярэ за шыю хлопец, што стаяў за ім ззаду (падыйшоў адначасова з пярэднім), і за ногі той, што стаяў спераду. Дапамагалі яшчэ двое па баках. Умомант дацяглі яго да шэрага бусіка з жоўтымі нумарамі таксі і ўкінулі ўсярэдзіну, пасьля чаго ўладкаваліся самі.

Хутка, ціха і непрыкметна. Быў чалавек і знік.

Мае родныя дык зусім па-рознаму адрэагавалі на гэты мой расповед.

А што б зрабілі вы?

Асабліва цікава было б пачуць прафесіяналаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?