Міністэрства абароны Германіі разглядае магчымасць павялічыць колькасны склад нацыянальных узброеных сіл на 7 тыс. байцоў і 3 тыс. цывільных супрацоўнікаў, паведаміла «Нямецкая хваля» са спасылкай на Redaktions Netzwerk Deutschland. 

На другім этапе колькасць нямецкай арміі будзе павялічаная яшчэ на 15 тыс. чалавек.

Міністэрства абароны краіны не пацвердзіла гэтыя лічбы, аднак прызнала, што працягваецца распрацоўка гэтых планаў. Рашэнне можа быць прынятае ў сакавіку-красавіку.

Раней прадстаўнікі Мінабароны ФРГ паведамлялі, што змаганне з тэрорам, аперацыя ў Сірыі, міратворчыя аперацыі і павялічэнне абавязкаў Берліна перад НАТО (пад чым, верагодна, разумеецца вялікі кантынгент войск на выпадак расійскай агрэсіі ў Еўропе) не могуць праводзіцца з наяўнай колькасцю асабовага складу. У 1990 годзе ФРГ мела каля 600 тыс. вайскоўцаў, цяпер — 179 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?