Старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) пераабраная Ірына Вештард. Адпаведнае рашэнне было прынята дэлегатамі XVI чарговага з'езда арганізацыі, які прайшоў 13 сакавіка ў Мінску.

Усяго ў таемным галасаванні прынялі ўдзел 82 дэлегаты, пераможцам лічыцца той, хто набярэ 50% плюс адзін голас. Вештард перамагла з мінімальнай перавагай: яе падтрымалі 42 дэлегаты, адмовілі ў падтрымцы - 40.

Ігара Маслоўскага падтрымалі 38 дэлегатаў, Віктара Крываля - 0.

Асноўны канфлікт на з'ездзе разгарэўся паміж прыхільнікамі Вештард і Маслоўскага. На думку прыхільнікаў дзейнага старшыні партыі, калі кіраўніком партыі быў бы абраны Маслоўскі, гэта магло прывесці да пераходу партыі пад кантроль кампаніі «Гавары праўду». Маслоўскі з'яўляецца актывістам гэтай кампаніі, ён актыўна падтрымліваў Таццяну Караткевіч падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?