«У 14:41 12 сакавіка ў раёне населенага пункта Кафер-Нбуда ў правінцыі Хама з выкарыстаннем ПЗРК збіты самалёт-знішчальнік ВПС Сірыі Міг-21, які выконваў палёт у мэтах кантролю паветранай прасторы», — гаворыцца ў апублікаваным на сайце Мінабароны РФ інфармацыйным бюлетэні Цэнтра па замірэнню варагуючых бакоў на тэрыторыі Сірыі.

Паводле ранейшых паведамленняў, адзін з двух пілотаў самалёта катапультаваўся і быў забіты пры спуску з парашутам, а другі паспрабаваў пасадзіць пашкоджаны самалёт на авіябазе і загінуў падчас пасадкі.

Тым часам сірыйскія паўстанцы з некалькіх ўмераных груповак адмаўляюць паведамленні пра тое, што яны стралялі з ПЗРК супраць самалёта сірыйскіх ВВС. Па іх словах, самалёт быў збіты артылерыяй СПА. У заяве паўстанцаў гаворыцца, што ілжывыя паведамленні з'явіліся з мэтай абвінавачвання некаторых краін у пастаўках сілам сірыйскай апазіцыі зенітных комплексаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?