Пра гэта на прэс-канферэнцыі пасля перамогі над Зарынай Дыяс у ЗША заявіла Вікторыя Азаранка.
Беларуская тэнісістка у прыватнасці сказала: «Думаю, тэніс быў адным з нешматлікіх відаў спорту з сапраўды высокай рэпутацыяй. Гэтая гісторыя кінула цень на ўвесь жаночы тэніс. Усе мы засмучаныя. Спадзяюся, гэтая сітуацыя хутка вырашыцца».