Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

Міністр адзначыў, што сёння ў час даклада па пытаннях аплаты ЖКП, якія аказваюцца насельніцтву, закраналася і праблема з нядобрасумленнымі плацельшчыкамі, якія маніпулююць паказаннямі прыбораў уліку.

Аляксандр Церахаў праінфармаваў, што ў сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы даручыў «зрабіць больш жорсткай адказнасць грамадзян, якія будуць абвінавачаныя ў тым, што яны хаваюць рэальныя паказанні прыбораў уліку».

Неабходны для гэтага механізм сумесна распрацуюць Мінжылкамгас і Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?