Лідар стваранага руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць» Уладзімір Някляеў аштрафаваны на 50 базавых велічыняў (10,5 млн рублёў) за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы Мінска 15 лютага. Такое рашэнне, як паведаміў палітык, 14 сакавiка вынесла суддзя суду Цэнтральнага раёна сталіцы Вікторыя Шабуня.

Някляеў падкрэсліў, што апошнія суды па адміністрацыйных справах ён ігнараваў, аднак у гэты раз вырашыў прыйсці. «Я прыйшоў у суд з прычыны таго, што 15 лютага, у той дзень, калі я быў на Кастрычніцкай плошчы, у Бруселі міністры замежных спраў ЕС прымалі рашэнне аб скасаванні санкцый супраць Лукашэнкі і яго атачэння. І па загадзе Лукашэнкі на плошчы тады не з'явілася ні аднаго супрацоўніка міліцыі, прынамсі ў форме, і пратаколы ні на каго не складаліся», — адзначыў Някляеў.

Аднак пазней высветлілася, што 15 лютага не было «днём дэмакратыі», дадаў палітык. Позву аб правядзенні пасяджэння Някляеў атрымаў па пошце напярэдадні.

Акрамя таго, Някляеву даслалі копію пратакола аб адміністрацыйным парушэнні за ўдзел у акцыі ІП 28 лютага, у якой ён не ўдзельнічаў. Тым не менш, у пратаколе напісана, што палітык адмовіўся яго падпісаць. Дата суда па гэтым пратаколе пакуль невядомая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?