Рэжысёр карціны «Зорныя вайны: Прабуджэнне сілы» Джэй Джэй Абрамс падчас гутаркі з прадстаўнікамі партала IGN пацвердзіў, што ў дадзены момант ідзе праца над сцэнарамі фільмаў, якія плануецца зняць па матывах камп'ютарных гульняў Half-Life і Portal.

Half-Life

Half-Life

Першыя размовы аб магчымасці экранізацыі двух гульняў з'явіліся ў 2013 годзе падчас штогадовай канферэнцыі распрацоўнікаў камп'ютарных гульняў і інтэрактыўных забаў D.I.C.E. Summit. Тады Джэй Джэй Абрамс і Гейб Н'юэл, кіраўнік кампаніі Valve, разам са сцэны прапаноўвалі сваім калегам ідэю пра экранізацыю двух папулярных гульняў.

Вядома, што новая карціна будзе называцца «Кловерфілд, 10», а яе рэжысёрам стане Дэн Трактэнберг, які ў 2011 годзе прэзентаваў сваю кароткаметражку пад назвай Portal: No Escape.

Half-Life з'яўляецца камп'ютарнай гульнёй у жанры фантастычнага шутэра, якая выйшла ў свет у 1998 годзе. Наватарствам у гульні стала адсутнасць у ёй відэаўставак. Half-Life была высока ацэненая крытыкамі і гульцамі, а пасля атрымала шматлікія адмысловыя ўзнагароды.

Portal уяўляе сабой галаваломку, дзеянне ў якой развіваецца ад першай асобы. Гульня выйшла ў 2007 годзе, а праз чатыры гады атрымала працяг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0