Гэтак званым элітным велнэс-клубам EVO з 2011 года кіравала Святлана Чыж. Знаходзіцца ўстанова ў Мінску на вуліцы Багдановіча. Паводле непацверджанай інфармацыі, некалькі дзён таму кіраўніцтва клуба змянілася. Нібыта гэта звязана з тым, што Юрый Чыж адмовіўся ад часткі свайго бізнэсу, каб пакрыць нейкія пазыкі.

Святлана і Юрый Чыж на мерапрыемстве ў клубе Evo. Фота triple.by

Святлана і Юрый Чыж на мерапрыемстве ў клубе Evo. Фота triple.by

А ў панядзелак 14 сакавіка каля 17.00 клуб нечакана закрылі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла адна з кліентак Evo.

«Прыехала на трэніроўку. Звычайна пад’язджаеш пад шлагбаўм — і ён адчыняецца. А тут ніякай рэакцыі. Тэлефаную трэнеру, а яна вельмі асцярожна кажа: «У клуб зайсці нельга, у нас праверка. Усіх наведвальнікаў і нават нас, трэнераў, выганяюць. Не ведаю, як доўга клуб будзе зачынены — толькі сёння ці на некалькі дзён», — паведамляе крыніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0