Амерыканскі фермер Дэйв МакГенры аднаўляе трактар «Беларус» 1984 года, паведамілі ў прэс-службе Мінскага трактарнага завода.

Фота МТЗ

Фота МТЗ

«Калі Дэйв МакГенры вырашыў купіць і аднавіць трактар «Беларус 820» 1984 года, ён не чакаў, што прыцягне так шмат увагі. З фермерам сустрэўся генеральны дырэктар МТЗ Фёдар Дамаценка. Кіраўнік прадпрыемства наведаў дыстрыб'ютараў у Паўночнай Амерыцы і, калі пачуў, што кампанія Boyle Tractor Ltd. аднаўляе гэты трактар для МакГенры, палічыў абавязковым для сябе пад'ехаць да майстэрні Fenwick, каб асабіста ўбачыць ўладальніка і яго трактар», — распавялі ў прэс-службе.

«Мне спадабалася канструкцыя. Гэты трактар мае такія асаблівасці, як пнеўматычная тармазная сістэма і пару іншых параметраў, якіх мы тут не маем. Гэта вельмі цікава», — працытавалі на прадпрыемстве амерыканца.

Трактары «Беларус» упершыню былі пастаўленыя ў Паўночную Амерыку ў 1970-х гадах. Было прададзена звыш за 50 тысяч адзінак да таго моманту, пакуль не распаўся СССР і продажы былі перапыненыя. У апошні час МТЗ пачаў зноў прадаваць трактары ў ЗША і Канаду, дзе, як заявіў гандлёвы і маркетынгавы прадстаўнік завода Ар'е Прылік, ёсць рынак для «працоўных трактароў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0