Афіцыйны акаўнт брытанскай арміі ў Facebook змясціў відэа, на якім гвардзейскія пехацінцы ў параднай форме з усёй моцы вядуць разлік да 90.

«Можаце здагадацца пра сэнс цырымоніі? Даглядзіце да канца, калі хочаце даведацца, чаму жаўнеры каралевы робяць гэта!» — прапануе Лонданская ваенная акруга.

У канцы афіцэр віншуе каралеву з днём народзінаў.

21 красавіка 2016 года каралеве Вялікабрытаніі, Канады, Аўстраліі, Новай Зеландыі Елізавеце ІІ спаўняецца 90 год.

Яна паспела паўдзельнічаць ў Другой сусветнай вайне ў складзе Жаночай дапаможнай тэрытарыяльнай службы — была механікам і кіравала аўтамабілем. Яна з'яўляецца ганаровым палкоўнікам-шэфам усіх палкоў пешай гвардыі Каралеўскага Дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?