Прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб звальненні Міхаіла Саакашвілі з пасады адэскага губернатара. Інфармацыю пра гэта апублікаваў «Апостраф» са спасылкай на выданне «Одессит».

«Апостраф» падкрэслівае, што «Одессит» належыць мэру Адэсы Генадзю Труханаву. 

Выданне «Одессит» сцвярджае, што ўказ аб звальненні Саакашвілі падпісаны з «адкрытай датай».

Крыніца выдання выказала здагадку, што праблема заключаецца ў асобе пераемніка, з якім у Кіеве яшчэ не вызначыліся. У адміністрацыі прэзідэнта разглядаюцца некалькі кандыдатур на гэтую пасаду, сярод якіх ёсць вядомыя палітыкі.

У той жа час у гутарцы з «Вести.ua» дарадца Саакашвілі вобласці Саша Баравік паведаміў, што інфармацыя аб падпісанні прэзідэнтам указа аб адстаўцы губернатара «носіць гіпатэтычны характар».

«Я ўжо чацвёрты раз чую, што прэзідэнт нібыта падпісаў звальненне губернатара. Пару дзён таму мне патэлефанаваў дэпутат ад Апазіцыйнага блока, спытаў, маўляў, як мы сябе адчуваем — гэта высілкі, якія закліканы прымусіць нас нервавацца. На самай справе фактаў, якія пацвярджалі б магчымасць звальнення, у нас няма», - заявіў Баравік.

Інфармацыя пра магчымую адстаўку Саакашвілі з'явілася ў СМІ яшчэ 21 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?