фота прэс-службы прэзідэнта РФ

фота прэс-службы прэзідэнта РФ

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін загадаў пачаць вывад асноўных сіл Расіі з Сірыі з 15 сакавіка. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым і міністрам абароны Сяргеем Шайгу.

«Лічу, што задачы, пастаўленыя перад Міністэрствам абароны, у цэлым выкананы. Таму загадваю з заўтрашняга дня пачаць вывад асноўнай часткі нашай вайсковай групоўкі з Сірыйскай Арабскай Рэспублікі», — заявіў Пуцін.

Па словах прэзідэнта РФ, пункты базавання расійскіх узброеных сіл у порце Тартус і на авіябазе Хмеймім «будуць функцыянаваць у ранейшым рэжыме, яны павінны быць надзейна абаронены з сушы, мора і з паветра».

Расійскія СМІ паведамляюць, што Пуцін паінфармаваў прэзідэнта Сірыі Башара Асада аб сваім рашэнні. Новы крок Масквы — гэта, мусіць, вялікі ўдар для Дамаска.

Пакуль няясна, што стаіць за гэтым рашэннем. Аналітыкі звяртаюць увагу на тое, што расійскім войскам не ўдалося рашуча змяніць ход грамадзянскай вайны. У Масквы проста няма рэсурсаў для вядзення працяглага канфлікту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0