Галоўны трэнер хакейнага «Юнацтва» Міхаіл Захараў пасварыўся пасля чацвёртага матчу 1/2 фіналу Кубка прэзідэнта супраць гродзенскага «Нёмана» (3:2).

Прэс-канферэнцыю пачаў Захараў.

— Так, давайце пачнем.

— Няма яшчэ трэнера «Нёмана» і прэс-аташэ.

— Ну і што?! 15 хвілін па законе! Мне што, сядзець іх тут чакаць да раніцы?

Заходзіць Мілаш Голань, вітаецца.

— Усе пытанні задайце адразу, я адкажу, тут сядзець не збіраюся, — працягвае Захараў. — Я зразумела сказаў? Пытанні ёсць?

— Падчас матчу вы эмацыйна размаўлялі з арбітрам. Аб чым?

— Я ўжо ўсё сказаў, уключы запіс інтэрв'ю пасля гульні, там усё па тэме судзейства сказана. На прэс-канферэнцыі пра гэта забаронена казаць.

— А можна пару слоў наконт матчу…

— Я ўсё сказаў, ты што, не бачыў гэту клаўнаду? Што пра матч казаць! А цябе я папярэдзіў, — звяртаецца да Голаня, — ты ўбачыш, які сюрпрыз чакае тваіх гульцоў!

— Ты хто, бог ці прэзідэнт?! Якое тваё стаўленне да людзей?! — кажа Голань.

Захараў, пасля ўзаемнай слоўнай сваркі з Голанем, сышоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?