Міхаіл Русы, фота Tut.by
У лютым-сакавіку 2016 года ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі прайшлі справаздачна-выбарныя канферэнцыі федэрацый па відах спорту, на якіх былі абраныя новыя кіраўнікі, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Старшынёй Беларускай федэрацыі сінхроннага плавання абраны генеральны дырэктар САК «Алімпійскі» Сяргей Казлоў.
Старшынёй Беларускай федэрацыі стральбы з лука стаў міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч.
Старшынёй Беларускай федэрацыі воднага пола — старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэй Швед.
Старшынёй Беларускай федэрацыі коннага спорту абраны намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы.
Старшынёй Беларускай федэрацыі самба стаў намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Кобрусеў.
Старшынёй Беларускай федэрацыі дзюдо абраны генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі «Белэнерга» Яўген Воранаў.