Заснавальнікі беларускага ЗАТ «Консул», у дачыненні да якіх была заведзеная крымінальная справа, трацілі незаконна заробленыя сродкі на ўтрыманне сваіх дзяцей у Вялікабрытаніі, паведаміў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерый Вакульчык.

«Напрыклад, 100 тыс. фунтаў стэрлінгаў пералічвалася штомесяц для сына аднаго з заснавальнікаў. Усяго за паўтара года было пералічана каля 1,5 млн фунтаў стэрлінгаў», — цытуе Валерыя Вакульчыка БелТА.

Паводле звестак КДБ, гэтыя грошы былі заробленыя незаконным шляхам з дапамогай фінансавых махінацый.

Раней НН паведамляла, як 19 верасня 2015 года Павел Гільман, малады беларускі прадпрымальнік, які жыве ў Лондане, выступаў у Мінску на бізнэс-­форуме і раздаваў інтэрв’ю. 28-­гадовы хлопец кіруе групай кампаній на брытанскім рынку нерухомасці, актыўна інвестуе ў біятэхналогіі і медыя.

Павел Гільман.

Але ж роўна праз месяц прозвішча Гільман загучала ўжо ў абсалютна іншым кантэксце. 19 кастрычніка бацьку і дзядзьку Паўла ў Брэсце затрымаў КДБ.

Чытайце:

Справа «Консула»: сын зарабляе ў Лондане, бацька сядзіць у КДБ, дзед вывеў беларускіх свіней

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?