Жыхар Светлагорска скраў з мясцовай паліклінікі каля 90 бланкаў рэцэптаў на лекі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Заяву ў міліцыю аб знікненні бланкаў зрабіла загадчыца паліклінікі. Яна распавяла, што ў выходны дзень невядомы выбіў дзверы ў яе службовы кабінет і здзейсніў крадзеж. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў затрыманы 26-гадовы жыхар раённага цэнтра, раней судзімы за распаўсюд наркотыкаў.

Мужчына прызнаўся ў крадзяжы. Крымінальная справа распачатая па ч.1 ст.377 КК Беларусі. За крадзеж бланкаў злодзею пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?