Яму пагражае да шасьці гадоў зьняволеньня.

У аўторак, 22 красавіка, а 12:00 у судзе Маскоўскага раёну сталіцы (праспэкт газэты «Правда», 27. Гэта побач з гандлёвым цэнтрам «Кірмаш») пачнецца крымінальны працэс над віцебскім прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам. Судзьдзя – Уладзімер Аўдзеенка, адвакатка – Вера Страмкоўская.

Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на Валадарскага 4 сакавіка, калі прыйшоў на допыт да сьледчага Дзьмітрыя Разанкі. Супраць лідэра прадпрымальніцкіх пратэстаў 31 студзеня была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 364 КК («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Парсюкевічу пагражае да шасьці гадоў зьняволеньня, па тым самым артыкуле прыкладна ў той самы час будзе вынесены прысуд у справе Андрэя Кіма. Нагадаем, што па справе Кіма пракурор запрасіў для хлопца два гады турмы.

Абвінавачваньне зводзіцца да таго, што падчас адбыцьця 15-сутачнага арышту на Акрэсьціна, Парсюкевіч зьбіў намесьніка дзяжурнага Аляксандра Длупа. Сам прадпрымальнік кажа, што зьбівалі акурат яго.

Бізнэсовец на Валадарцы пакутуе на астму, яму цяжка дыхаць у камэры, дзе амаль кожны сядзелец паліць.

Адвакатка Вера Страмкоўская не выключае, што працэс можа скончыцца цягам аднаго дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?