Калі чалавек трапіў у адзін кадр з кіраўніком Беларусі, то гэта накладае асаблівыя патрабаванні і адказнасць, заявіў сёння журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

БелТА

БелТА

«Многія лічаць, што калі чалавек трапіў у кадр з кіраўніком дзяржавы або гуляе з ім у хакей, то тут павінен быць нейкі асаблівы падыход. У гэтым плане хачу сказаць адназначна, і я ўпэўнены, што маю рацыю: асаблівы падыход заключаецца ў тым, што да гэтых людзей асаблівыя патрабаванні і асаблівая адказнасць. Яны павінны несці гэту адказнасць удвая або нават утрая. Калі ты з'явіўся побач з кіраўніком дзяржавы, то абавязаны быць крыштальна чысты перад законам», — заявіў кіраўнік КДБ. На яго думку, людзі, пра якіх ён гаворыць, ведаюць гэта.

«Чыж не ўваходзіць у кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы, і для яго затрымання і распачацця справы адносна яго санкцыя кіраўніка дзяржавы не патрабуецца. Усё прымалася вельмі хутка. Я ведаў, што не магу прыняць меры па затрыманні без наяўнасці на тое падстаў. Рашэнне прымалася мной», — сказаў Валерый Вакульчык.

«Калі б не было мной прынята рашэнне, калі было б патуранне з майго боку, я адказваў бы сам і мог бы аказацца на месцы, на якім аказаўся Чыж», — зрабіў акцэнт кіраўнік камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?