Цана квадратнага метра жылля ў Мінску апусцілася да $1151.

фота Сяргея Гудзіліна.

Гэта вынікі рэальных угодаў, заключаных у лютым 2016 года. Дадзеныя Нацыянальнага кадастравага агенцтва прааналізаваў партал Realt.by.

У параўнанні са студзенем цана зменшылася на $48 за квадратны метр.

Што да кватэр па колькасці пакояў, цэны спыніліся на наступным узроўні:

Аднапакаёўкі — 1209 $/м– $41 000;

Двухпакаўёкі — 1132 $/м2 – $54 500;

Трохпакаўёкі — 1076 $/м2 – $73 000;

Чатырохпакаўёкі — 1110 $/м2 – $87 750.

Гаспадары па-ранейшаму не хочуць зніжаць цэны ўслед за сітуацыяй на рынку. Цана прапановы ў сярэднім перавышае цану выніковай угоды на $100 за квадратны метр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?