У 200 разоў павялічылася ў Беларусі колькасьць захворваньняў ракам шчытападобнай залозы сярод дзяцей пасьля Чарнобыльскай катастрофы.

Пра гэта паведаміў старшыня ўрадавай нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароны прафэсар Якаў Кёнігсбэрг.

Паводле яго, гэта адзінае даказанае наступства Чарнобылю на здароўе людзей. Колькасьць іншых анкалягічных захворваньняў павялічылася на некалькі адсоткаў.

Прафэсар Кёнігсбэрг паведаміў, што беларускім адмыслоўцам давялося даказваць эўрапейцам, што прычынай падвышэньня захворваньняў ракам шчытападобнай залозы у дзяцей зьяўляецца менавіта чарнобыльская катастрофа.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0