«Калі да нас паступіць рашэнне ўрада аб вызваленні ад выплаты падатку з Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч, мы яго, вядома, выканаем, — сказала яна на прэс-канферэнцыі 16 сакавіка ў Мінску, адказваючы на пытанне БелаПАН. — Будзе рашэнне — будзе вызваленая, не будзе — заплаціць».

«Я думаю, што падатковую дэкларацыю яна падасць. Людзі такога рангу звычайна даходаў не хаваюць, усё ў іх адкрыта і празрыста, яны ніколі не ўхіляюцца ад выплаты падаткаў», — дадала Гурыновіч.

Раней у МПЗ заяўлялі, што пытанне аб падаткаабкладанні Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч будзе вырашацца ў агульным парадку, калі не з'явіцца асобны ўказ прэзідэнта.

Сума прэміі, атрыманай пісьменніцай, — «гэта ўзаемаадносіны Алексіевіч і падатковых органаў», і ў яе ёсць права, як і ва ўсіх грамадзян, да 1 сакавіка 2016 года падаць падатковую дэкларацыю, у якой пазначыць у тым ліку суму прэміі, і заплаціць падаходны падатак, стаўка якога складае 13%, заявіў 10 снежня прэс-сакратар МПЗ Сяргей Шкут.

Ён адзначыў, што льгот, якія тычацца Нобелеўскай прэміі, у беларускім Падатковым кодэксе няма — ёсць толькі льготы ў адносінах да дзяржаўных і прэзідэнцкіх прэмій. Існуе магчымасць устанаўлення індывідуальных падатковых ільгот указам прэзідэнта, але гэта не ўваходзіць у кампетэнцыю МПЗ, дадаў прэс-сакратар.

Першыя прэміі Фонду Нобеля, створанага ў 1900 годзе з пачатковым капіталам у 31,6 млн. шведскіх крон (у цяперашніх цэнах гэта прыкладна 1,65 млрд. крон), складалі 150 тыс. крон. Зараз прэмія складае 8 млн. крон, або 953 тыс. долараў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?