16.03.2016 / 15:10

Следчы камітэт хоча купіць прыладу для «ўзлому» смартфонаў 6

На сайце дзяржзакупак з'явілася інфармацыя пра тэндар, абвешчаны Следчым камітэтам. Гэтае ведамства хоча набыць «пераносны апаратна-праграмны комплекс для капіявання (здымання) і аднаўлення схаванай і выдаленай інфармацыі з мабільных прыладаў сувязі, партатыўных навігацыйных прылад, знешніх назапашвальнікаў інфармацыі і смарт-картак».

Прыстасаванне павінна ўмець зняць інфармацыю не менш як з 17 135 мадэляў тэлефонаў, навігатараў і смарт-картак, якія працуюць пад Apple iOS, Android, Bada, BlackBerry, Brew, Java, PalmOS, Symbian, WindowsMobile, WindowsPhone і іншымі аперацыйнымі сістэмамі.

Следчы камітэт плануе атрымліваць аўтаномны доступ да кантактаў, SMS і MMS, журнала званкоў, фота, відэа-і аўдыёзапісаў, галасавых нататак і звестак з SIM-картак тэлефонаў. Акрамя таго прылада павінна вызначаць коды доступу і блакавання, здабываць геададзеныя з GPS-прылад, кланаваць ідэнтыфікацыйную інфармацыю і з дапамогай адмысловай відэакамеры фіксаваць фота- і відэамалюнкі, а таксама скрыншоты экрана непасрэдна ды вызначаць разблакоўкі мабільных прыладаў.

Акрамя таго, комплекс павінен умець атрымаць, расшыфраваць і дэкадаваць структуру файлавых сістэм мабільных прыладаў вытворчасці кампаній Apple і Blackberry, а таксама прыладаў на базе аперацыйнай сістэмы Android.

Як адзначае kyky.org, над падобнай задачай, сутыкнуўшыся з супрацівам Apple, цяпер працуе ФБР, і яго поспехі пакуль невялікія. Эксперт у пытаннях інфармацыйнай бяспекі у каментары беларускаму СМІ заявіў, што зрабіць прыладу, якую абазначыў Следчы камітэт, немагчыма. Хаця недарагія апараты можна будзе «ўзламаць».

0
Ліцьвін / Адказаць
16.03.2016 / 15:39
Ха-ха-ха, а 5 мільярдаў эўра ў іх кішэні на гэта маюцца? ;-)
0
Ждем новинки в действии / Адказаць
16.03.2016 / 16:00
Как только эта хрень заработает, если и заработает, будет необратимый приговор производителю не защищенного барахла.
0
bacya3 / Адказаць
16.03.2016 / 16:11
это кто в рб такой опасный ,шо надо такую прогу срочно,а?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру