CNN

CNN

Мільярдэр Дональд Трамп заявіў, што ў ЗША пачнуцца масавыя беспарадкі, калі ён не будзе вылучаны ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі нягледзячы на тое, што набярэ большасць галасоў на праймерыз.

«Мяркую, што будзе бунт. Я ўяўляю шмат, шмат мільёнаў людзей», — заявіў Трамп у інтэрв'ю тэлеканалу CNN.

Дональд Трамп — лідар прэзідэнцкай гонкі ў ЗША сярод рэспубліканцаў. На праймерыз 15 сакавіка ён атрымаў перамогу яшчэ ў чатырох штатах — Фларыдзе, Ілінойсе, Паўночнай Караліне і Місуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0