Форвард салігорскага «Шахцёра» Мікалай Януш выкліканы ў трэніровачны лагер нацыянальнай зборнай Беларусі для падрыхтоўкі да таварыскіх матчаў з футбалістамі Арменіі і Чарнагорыі, паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Лепшы бамбардзір двух апошніх чэмпіянатаў Беларусі мае шанц зноў згуляць у складзе галоўнай каманды краіны. Дэбют Януша ў нацыянальнай зборнай адбыўся год таму ў спарынгу з камандай Габона.

У маючых адбыцца сустрэчах з армянамі і чарнагорцамі беларусам не зможа дамагчы паўабаронца расійскай «Томі» Павел Няхайчык, які атрымаў траўму, выбыўшы са строю прыкладна на паўтара месяца.

Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Аляксандра Хацкевіча беларускія футбалісты будуць рыхтавацца ў Мінску з 21 па 24 сакавіка, пасля чаго накіруюцца ў Ерэван, дзе 25 сакавіка згуляюць са зборнай Арменіі. З армянскай сталіцы зборная Беларусі вылеціць у Падгорыцу, дзе 29 сакавіка адбудзецца сустрэча з чарнагорцамі.

Галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) Ігар Кавалевіч пасля нядаўняга матчу за Суперкубак паміж БАТЭ і «Шахцёрам» вырашыў выклікаць нападаючага салігорскай дружыны Віталя Лісаковіча. Для 18-гадовага іграка гэта першае запрашэнне пад сцягі беларускай «маладзёжкі», якая 26 сакавіка ў польскім горадзе Вроцлаве правядзе кантрольны матч з польскімі равеснікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?