Расейскі акцёр Сяргей Бязрукаў ажаніўся з прадзюсеркай, сцэнарысткай і рэжысёркай Ганнай Мацісон. Пра гэта распавёў у сераду, 16 сакавіка, галоўны рэдактар часопіса «ОК!» Вадзім Вернік, які атрымаў СМС ад Бязрукава.

paparazzi.ru

paparazzi.ru

«Вадзік, дарагі! Мы распісаліся! Але мы не робім гучных заяў. Ціха, без шуміхі. Не жадаем, каб распытвалі: калі, дзе і так далей. Аберагаем наша шчасце», — працытаваў яго Вернік. Ён дадаў, што атрымаў СМС у пятніцу, 11 сакавіка.

Сяргей ужо быў жанаты, з Ірынай Бязрукавай ён пражыў 15 гадоў, у 2015 годзе пара разышлася.

Ганна Мацісон працавала над сцэнарамі камедый «Ёлкі 2», «Ёлкі 3» і «Ёлкі 1914». У 2010 годзе яна зняла меладраму «Сатысфакцыя» з удзелам Яўгена Грышкаўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?