16.03.2016 / 19:10

У «ДНР» пачалі выдаваць уласныя пашпарты 36

У т.зв. «Данецкай народнай рэспубліцы» ўручылі першыя пашпарты «ДНР». У ліку першых атрымальнікаў быў кіраўнік рэспублікі Аляксандр Захарчанка. У кіраўніцтве «ДНР» гэтую інфармацыю пацвердзілі.

Пакуль не ясна, ці змогуць уладальнікі такіх дакументаў выкарыстоўваць іх для выезду за межы «ДНР». Масква пакуль не пацвердзіла інфармацыю аб правамоцнасці перасячэння мяжы з Расіяй па такім пашпарце.

На сайце Данецкага агенцтва навінаў гаворыцца, што новыя дакументы атрымалі 20 падлеткаў, якім споўнілася 16 гадоў.

У суседняй т.зв. «ЛНР» уласныя пашпарты выдаюцца з мая 2015 года.

Адной з прычын выдачы ўласных дакументаў улады самаабвешчаных «рэспублік» называюць «замену Украінай пашпартоў на біяметрычныя», што нібыта пазбавіць жыхароў рэгіёну якіх-небудзь дакументаў.

0
Мася / Адказаць
16.03.2016 / 19:20
Дамочки-то не сильно выражают радость от обладания этой бордовой "записной книжкой"? Вот что значит суровые ДНРовские подростки...
0
Дзяніска / Адказаць
16.03.2016 / 19:20
Гы гы, атрыманнем гэтага "пашпарту" тамтэйшыя ватнікі добраахвотна адмаўляюцца ад грамадзянства Ўкраіны і становяцца асобамі без грамадзянства з усімі прававымі наступствамі. Чым болей будзе асобаў з такімі "пашпартамі" - тым меней ватнікаў застанецца на ўтрыманні Ўкраіны, так трымаць! :)
0
Сакавік 16 / Адказаць
16.03.2016 / 19:20
Моладзь "Лугандоніі" жорстка троляць, між іншым. Кідалава феерычнае.
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру