Французскае падраздзяленне паліцыі па барацьбе з тэрорам арыштавала чатырох ісламістаў, якія планавалі здзейсніць тэрарыстычны напад у цэнтры Парыжа, паведамілі французскія СМІ.

У ходзе рэйду ў сталіцы Францыі і ў дэпартаменце Сен-Сен-Дэні былі арыштаваныя трое мужчын і адна жанчына.

У службаў бяспекі мелася інфармацыя пра сувязі затрыманых з ісламісцкімі групоўкамі, гаворыцца ў паведамленні на сайце тэлеканалаў TF1 і BFMTV.

Іх затрымалі, калі службы бяспекі палічылі, што дзеянні гэтых ісламістаў могуць уяўляць пагрозу.

У ходзе рэйду паліцыя канфіскавала нявыкарыстаны магазін для аўтамата і камп'ютарнае абсталяванне, паведамляе TF1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?