Расія перадала іракскім курдам пяць зенітных установак і 20 тысяч снарадаў да іх, паведамляе РІАН са спасылкай на прадстаўніка ў расійскім консульстве ў Іраку.

Адзначаецца, што ўзбраенне фарміраванням іракскага Курдыстана было перададзена ў прысутнасці расійскага пасла і намесніка начальніка генштаба пешмергі.

Партыя ўзбраенняў, якая складаецца з пяці зенітных установак ЗУ-23/02 была перададзеная яшчэ 14 сакавіка, сказаў аташэ расійскага генеральнага консульства ў іракскім Эрбіле Арцём Грыгаран.

«Партыя зброі прыйшла пазаўчора, 14 сакавiка і прызначалася узброеным фарміраванням іракскага Курдыстана — пешмерзе. Зброя была перададзеная ў прысутнасці пасла [Расіі ў Іраку] і генеральнага консула [Расіі], а таксама намесніка начальніка генштаба пешмергі», — цытуе агенцтва Грыгарана.

Турцыя лічыць курдскія фармаванні сваім праціўнікам, сярод іншага абвінавачваючы іх у нядаўніх выбухах у Анкары, у выніку якіх загінулі дзясяткі людзей.

ЗША лічаць сірыйскіх курдаў адной з найважнейшых сіл, здольных змагацца з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Курды спадзяюцца стварыць уласную дзяржаву, якая б аб'яднала тэрыторыі, якія належаць тром краінам — Сірыі, Іраку і Турцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0