Прэзідэнт ЗША Барак Абама падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у панядзелак заклікаў вызваліць ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанка.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар пасольства ЗША ў Маскве Уіл Стывенс, паведамляе »Інтэрфакс-Украіна».

«Прэзідэнт ЗША Барак Абама заклікаў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна вызваліць затрыманую лётчыцу і парламентарыя Надзею Саўчанка ў адпаведнасці з палажэннямі Мінскіх дамоўленасцей аб неабходнасці вызвалення ўсіх асоб, якія ўтрымліваюцца незаконна», — сказаў амерыканскі дыпламат.

Раней СМІ паведамілі пра тое, што Пуцін асабіста паабяцаў канцлеру Германіі Ангеле Меркель вызваліць Саўчанка пасля прысуду суда.

Абвяшчэнне прысуду прызначанае на 21-22 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0