СК вярнуў збітаму журналісту Дабравольскаму тэлефон, але замест Android 6.0.1 на ім быў устаноўлены 5.1.1
«Сёння Следчы камітэт вярнуў мой смартфон», — паведаміў у сваім фэйсбуку журналіст Tut.by Павел Дабравольскі.
Нагадаем, 25 студзеня яго затрымалі ў будынку суда Фрунзенскага раёна падчас працэсу над графіцістамі, збілі, а потым яшчэ і аштрафавалі за нібыта непадпарадкаванне міліцыі і дробнае хуліганства, а касацыйную скаргу суд не задаволіў.
«Абяцаныя два дні расцягнуліся на месяц, — піша Павел. — Я думаў, што следчыя імкнуцца аднавіць відэа з будынка суда. Гэта адзіны доказ злачынства АМАПа — яно было выдаленае ў Фрунзенскім РУУС (дарэчы, ёсць артыкул за наўмыснае знішчэнне такой важнай інфармацыі?).
На практыцы ўсё аказалася празаічна. Замест версіі Android 6.0.1 мне ўсталявалі 5.1.1. Цікава, навошта яны мянялі яе на больш старую: хацелі нейкай хрэні запампаваць, але іх састарэлы софт не прымаўся?»

Дарэчы, якраз сёння СК абвясціў тэндэр на закупку прылады, якая забяспечыла б доступ да выдаленай і заблакаванай інфармацыі на смартфонах. «#простасупала», — іранізуе Павел.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары