Юры Гумянюк

Вядомага гродзенскага паэта і журналіста Юр'я Гумянюка спрабуюць абвінаваціць у падрыхтоўцы забойства. Жанчына, якая жыве па суседзтве, напісала заяву ў міліцыю і патлумачыла , што яе жыццю пагражае небяспека.

Суседка Юр'я Гумянюка Тэрэза Бубешка выклікала супрацоўнікаў міліцыі і паведаміла ім, што Юры Гумянюк, яго маці і жыхар Гродна Анатоль Русіноўскі маюць намер здзейсніць яе забойства. Жанчына не прывяла ніякіх доказаў, але супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі пратакол і запэўнілі, што справай будзе займацца ўчастковы інспектар.

Гумянюк тлумачыць дзеянні жанчыны яе неадэкватнасцю:

— Сярод жыхароў вуліцы, на якой я жыву, Тэрэза Бубешка мае славу скандалісткі. Міліцыянты досыць скептычна паставіліся да яе заявы, але прызначылі праверку па дадзенай справе, што не можа не выклікаць занепакоенасці. Цалкам верагодна, што мне і маці прыйдзецца звяртацца за абаронай гонару і годнасці ў судовыя ўстановы.

Юры Гумянюк не выключае, што апошнія падзеі ў дачыненні да яго і яго сям’і могуць насіць правакацыйны характар.

Радыё «Рацыя»

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0