У адным з бабруйскіх двароў бяздомная котка трапіла ў пастку ўласнага страху і амаль тыдзень правяла на самай вяршаліне дрэва. Трывогу забілі жыхары суседняга дома. Пенсіянер Аляксандр Аўхіменка кажа, тэлефанавалі ва ўсе інстанцыі. Пачалі з МНС, але там адказалі, што выратаваннем катоў не займаюцца

— І так казалі ўсюды, ніхто не рэагаваў. Шкада жывёла.

Дзядуля нават гатовы быў аддаць пенсію на выратаванне няшчаснай жывёліны, але ўсюды чуў адмову. Дапамог, як заўсёды, выпадак. Брыгада службы ЖЭУ абрэзала галінкі на дрэвах, звярнулі ўвагу рабочыя і на тое, дзе сядзела котка. Тады машыніст аўтавышкі Андрэй Ступень вырашыў дапамагчы.

— Папрасілі дапамагчы жывёле. Ну як тут адмовіш? — распавёў малады чалавек. — Ці можна сказаць, маё баявое хрышчэнне. Раней выратаваннем не займаўся.

Саслабленую доўгім знаходжаннем практычна ў паветры жывёлу спусцілі на зямлю, у падзяку кошка дазволіла сябе пагладзіць і знясілена паплялася ў бок дома, дзе яе ўжо чакалі вада і ежа.

— Цяпер гэта наш агульны гадаванец, - радасна кажа пенсіянер. — І пакормім, і пашкадуем. А калі што, і да сябе дадому забяру. Мне весялей будзе. Гэта не першы выпадак, калі жывёлы трапляюць у бязвыхадную сітуацыю, з якой без дапамогі чалавека ім не выбрацца. У Бабруйску, на жаль, афіцыйнай службы выратавання жывёл няма. А вось людзей з вялікім сэрцам — хапае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?