Міністэрства адукацыі ўнесла дапаўненні ў пералік педагагічных спецыяльнасцяў, пры паступленнi на якiя ва ўстановы вышэйшай адукацыі залічваюцца без уступных выпрабаванняў асобныя катэгорыі абітурыентаў. Адпаведная пастанова ведамства №10 ад 29 лютага 2016 года апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пералік педспецыяльнасцяў уключаны «Прафесійнае навучанне (па напрамках)», «Беларуская філалогія (па напрамках)», «Руская філалогія (па напрамках)».

У Мінадукацыі растлумачылі, што без уступных іспытаў залічваюцца пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах, праведзенай у навучальным годзе, які завяршыўся ў год прыёму, для якіх гэты прадмет вызначаны прадметам першага профільнага іспыту.

Аналагічную магчымасць залічэння ў ВНУ маюць абітурыенты, якія ўзнагароджаны залатым, сярэбраным медалём або якія скончылі ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломам з адзнакай, пры наяўнасці рэкамендацыі педрады.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0