Надвор'е11

Мароз, снег і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі на выходных

Фота Сяргея Зініна

Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

«Сакавік — пераходны месяц ад зімы да вясны. І яму ўласцівыя як па-вясноваму цёплае надвор'е, так і вяртанне халадоў. У гэтыя выходныя да нас зноў вернецца зімовы характар надвор'я. Ужо ў бліжэйшыя суткі тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам актыўнага атмасфернага фронту, за якім будзе паступаць халоднае паветра паўночных шырот», — падкрэсліла галоўны сіноптык.

У пятніцу чакаецца няўстойлівае ветранае надвор'е. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу, які будзе пераходзіць у мокры снег. На асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Днём у многіх раёнах узмоцніцца вецер парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 2 да плюс 4, днём па поўдні краіны яшчэ будзе да 7 градусаў цяпла.

У выходныя дні тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў і халодных паветраных мас, якія перамяшчаюцца са Скандынаўскага паўвострава. Ападкі будуць выпадаць у выглядзе снегу, так што ўсталюецца невялікае снежнае покрыва.

У суботу, 19 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах будзе слізка.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў марозу, пры праясненнях паветра астудзіцца да мінус 10 — мінус 12 градусаў,

днём будзе ад 5 градусаў ніжэй за нуль па паўночным усходзе да 2 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

У нядзелю, 20 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі прагназуецца снег, мокры снег.

Найбольш некамфортныя ўмовы чакаюцца ноччу і раніцай — у асобных раёнах будзе ісці моцны снег, завіруха, магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, па паўднёвым захадзе краіны — наліпанне мокрага снегу.

На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 - да мінус 8, па паўночным усходзе слупкі тэрмометраў апусцяцца да 11 градусаў марозу, днём будзе ад 5 градусаў ніжэй за нуль па паўночным усходзе да 3 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым захадзе краіны.

У пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівае з паніжаным тэмпературным рэжымам надвор'е.

У панядзелак, 21 сакавіка, часам чакаецца снег, мокры снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—8 градусаў марозу, пры праясненнях — да 9-11 градусаў ніжэй за нуль, днём будзе ад мінус 4 да плюс 3, па паўднёвым захадзе прагназуецца 4-6 градусаў цяпла.

У аўторак-сераду, 22-23 сакавіка, з ростам атмасфернага ціску надвор'е пачне паляпшацца, але па начах будзе яшчэ марозна. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1—8 градусаў марозу, пры праясненнях паветра астудзіцца да мінус 9 — мінус 15, днём чакаецца ад мінус 4 да плюс 3, па паўднёвым захадзе да 6 градусаў цяпла.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму1

ЭканомікаБеларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк і Банк Дабрабыт1

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Засталося два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

У Беларусь прыйшоў лясны кот — такога не бачылі амаль 100 гадоў3

У Беларусь афіцыйна прыйшоў новы кітайскі аўтамабільны брэнд. Што за ён6

Эстонія пажыццёва забараніла ўезд у краіну Лукашэнку і яшчэ 272 асобам2

Памятаеце зарослую магілу акадэміка Карскага? Моладзь з Беларусі аплаціла яе ўпарадкаванне4

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму1

ЭканомікаБеларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк і Банк Дабрабыт1

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць