Ракеты паставяць на ўзбраенне найноўшых атамных падводных лодак пятага пакалення. Хуткасць «Цырконаў» павінна перавышаць хуткасць гуку ў 5—6

Першыя выпрабаванні гіпергукавай крылатай ракеты «Цыркон» марскога базавання пачаліся ў Расіі, паведаміў у чацвер высокапастаўлены прадстаўнік ваенна-прамысловага комплексу.

«Гіпергукавыя ракеты «Цыркон» ужо ў метале, і пачаліся іх выпрабаванні з наземнага стартавага комплексу», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго слоў, хуткасць ракеты павінна складаць каля 5—6 Мах (лік Маха пазначае хуткасць гуку).

Ракеты «Цыркон» усталююць на атамныя падводныя лодкі (АПЛ) пятага пакалення «Хаска». Распрацоўкай найноўшых расійскіх шматмэтавых АПЛ займаецца канструктарскае бюро «Малахіт», паведаміла крыніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?