Спартыўны партал by.tribuna.com апублікаваў штогадовы рэйтынг заробкаў беларускіх футбалістаў.
Самымі высокааплатнымі гульцамі чэмпіяната Беларусі-2015 былі паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб (цяпер гуляе ў Турцыі) і форвард мінскага «Дынама» Фатос Бечырай (перайшоў у маскоўскае «Дынама».
Аляксандр Глеб
У агульным спісе ўказаныя аклады футбалістаў. Першая дзясятка рэйтынгу выглядае такім чынам:
1. Аляксандр Глеб (БАТЭ) - 20 тысяч даляраў
Фатос Бечырай (Дынама Мінск) - 20
3. Віталь Радзівонаў (БАТЭ) - 15
Нусмір Файіч (Дынама Мінск) - 15
Чыгозі Удоджы (Дынама Мінск) - 15
Умару Бангура (Дынама Мінск) - 15
7. Ігар Стасевіч (БАТЭ) - 12
Максім Жаўнерчык (БАТЭ) - 12
Артур Едыгаран (Дынама Мінск) - 12
Нівалду (Дынама Мінск) - 12
Ненад Адамавіч (Дынама Мінск) - 12
У 2015 годзе ў топ-70 самых вялікіх заробкаў, акрамя футбалістаў БАТЭ, мінскага «Дынама» і «Шахцёра», патрапіла ўсяго два футбаліста «Тарпеда-БелАЗ».
Сярэдні заробак футбалістаў БАТЭ — $8,9 тысяч, мінскага «Дынама» — $8,8 тысячы, «Шахцёра» - $5 тысяч. У астатніх камандах столь зарплат складала $3 тысячы.
Аднак прыведзеныя лічбы не ўлічваюць бонусы за поспехі ў еўракубках, праведзеную колькасць матчаў ці забітых галоў.
Напрыклад, у лідараў БАТЭ бонусы за ўдзел у Лізе чэмпіёнаў маглі даходзіць да $60-80 тысяч. У Аляксандра Глеба гэты бонус яшчэ большы і дасягаў каля $400 тысяч. Такім чынам, за пяць месяцаў, праведзеных у складзе БАТЭ, Глеб сукупна зарабіў каля паўмільёна даляраў.