Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў паведамленні пра тое, што прэзідэнт ЗША Барак Абама ў тэлефоннай размове, якая адбылася ў панядзелак, заклікаў Уладзіміра Пуціна вызваліць ўкраінку Надзею Саўчанку, якую судзяць у Расіі па справе аб гібелі супрацоўнікаў ВГТРК у Данбасе.

Спасылаючыся на заяву Пяскова, Пуцін сказаў у тэлефоннай размове Абаму, што просьба аб вызваленні Саўчанкі з'яўляецца ўмяшальніцтвам у судовы працэс і не можа быць выканана.

«Прэзідэнтам неаднаразова даваліся тлумачэнні на гэты конт, і замежным калегам, і на іншых узроўнях даваліся тлумачэнні, што гаворка ідзе пра судовы працэс і якое-небудзь умяшанне звонку ў юрысдыкцыю нашых судоў недапушчальна, яно немагчыма».

«Пакуль даваць нейкія ацэнкі і яшчэ нешта да завяршэння судовага працэсу і да вынясення прысуду немагчыма», - дадаў прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?