Усё больш беларусаў лічаць за лепшае адпачываць унутры краіны, паведаміў сёння дырэктар дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін на калегіі дэпартамента.

«Туры па краіне становяцца ўсё больш запатрабаванымі ў беларусаў, і гэтая тэндэнцыя пацвярджаецца статыстыкай», — адзначыў Вадзім Кармазін.

Па дадзеных Мінспорту, колькасць арганізаваных турыстаў у 2015 годзе ўнутры краіны склала 91,5 тыс. (У 2014-м - 56,2 тыс. чалавек), экскурсантаў — 745,2 тыс. чалавек (у 2014-м - 647,5 тыс. чалавек).

На адпачынак за мяжу ў 2015 годзе ў складзе арганізаваных тургруппы адправіліся 533,8 тыс. чалавек (у 2014 годзе — 670,4 тыс.). З іх у краіны СНД арганізавана выехала 12,4%, у краіны па-за СНД — 87,6%.

Самымі папулярнымі краінамі традыцыйна заставаліся Расія, Балгарыя, Грэцыя, Егіпет, Іспанія, Італія, Польшча, Турцыя, Чарнагорыя, Чэхія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?