17.03.2016 / 16:07

У Іўі дзецям расказвалі пра «першадрукара Івана Фёдарава» 55

На сайце Лідскай епархіі з’явілася навіна, што 14 сакавіка ў Іўеўскай гарадской бібліятэцы ўзгадвалі першадрукара Івана Фёдарава. Сустрэчу праводзіў настаяцель храма святога мучаніка немаўляці Гаўрылы Беластоцкага Вячаслаў Пашкевіч.

На сустрэчу былі запрошаныя вучні Лялюкінскай сярэдняй школы, а таксама навучэнцы з Іўя.

Мы патэлефанавалі айцу Вячаславу Пашкевічу, каб даведацца, чаму ён лічыць першадрукаром Івана Фёдарава, а не Францішка Скарыну.

«Гаворка вядзецца пра кнігу «Апостал», яе першым надрукаваў Іван Фёдараў», — адказаў нам святар.

На гэта мы прывялі аргумент, што Скарына выдаў друкаванага «Апостала» яшчэ ў 1525 годзе, а Фёдараў — толькі ў 1564 годзе. То бок амаль на 40 гадоў пазней за Скарыну.

«Я не разумею, да чаго ў вас прэтэнзіі, да гісторыі? – сказаў нам айцец Вячаслаў Пашкевіч. – Я вычытаў у гісторыі, што першага «Апостала» надрукаваў менавіта Фёдараў».

На гэтым далейшую размову праваслаўны святар весці адмовіўся, параіўшы звярнуцца па каментар асабіста да мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла.

Праз нейкі час айцец Вячаслаў яшчэ раз набраў карэспандэнта «Нашай Нівы», каб патлумачыць сваю пазіцыю. «Калі «Апостал» друкуецца, то друкуецца ў нязменным выглядзе, у тым, у якім ён быў перададзены ад святых апосталаў. Такое выданне надрукаваў менавіта Іван Фёдараў. Францішак Скарына дадаў у «Апостала» выпіскі з беларускага выдання і нешта яшчэ дадаў. Нешта 100% было дададзена. Камусьці падабаецца тое выданне, камусьці — гэтае. Я цудоўна разумею, што Францішак Скарына — першадрукар», — адзначыў айцец Вячаслаў Пашкевіч.

Цікава, што на сайце Лідскай епархіі краінай епіскапа Парфірыя чамусьці пазначана «Белоруссия».

Зміцер Панкавец

0
Метранпаж / Адказаць
17.03.2016 / 16:27
Дзве заўвагі: 1. Поп, які блытае гісторыю - не навіна, але дыскрыдытацыя сана. Беларусь здаўна вылучалася малаадукаванымі папамі. І зараз такіх ёсць па розныя бакі мяжы. 2. Іван Фёдараў можа быць названы беларускім першадрукаром. Бо надрукаваў першую кнігу на тэрыторыі Беласточчыны.
0
Алесь / Адказаць
17.03.2016 / 16:31
Некаторыя сцвярджаюць, што той Федараў насамрэчы быў Федаровіч - з нашых земляў родам. Так што й другі першадрукар таксама наш :) http://vialejka.info/2757-ivan-fiodarovicz-z-vialejshczyny.html
0
Объединенная зона безопасности / Адказаць
17.03.2016 / 16:36
Не знает и не любит батюшка родной истории. И не он один. Поэтому меня совсем не впечатляют чтения стихов (из соседней статьи) на роднай мове. Как змеи, одним языком стихи читают, и этим же языком клюкву про Фёдоров vs. Скорина развешивают. Не говоря уже про игрища с псевдоказаками.
Паказаць усе каментары/ 55 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру