17.03.2016 / 16:08

Ва Украіне знеслі самы вялікі ў краіне помнік Леніну 79

У горадзе Запарожжа на поўдні Украіны знесены самы вялікі з тых, што засталіся ў краіне, помнікаў Уладзіміру Леніну. Дэмантаж пачаўся ў сераду, аднак пад'ёмны кран не адразу змог адарваць ад пастамента 20-метровы манумент.

ria.ru

Сёння пасля поўдня помнік, нарэшце, удалося зняць з пастамента і паставіць на зямлю.

Помнік быў усталяваны ў горадзе на плошчы Леніна ў 1964 годзе.

Дэмантаж помніка звязаны з законам аб асуджэнні таталітарных рэжымаў, які Вярхоўная рада прыняла ў красавіку 2015 года. Да такім рэжымаў дэпутаты аднеслі камуністычны і нацысцкі.

З пачатку працэсу дэкамунізацыі ў 2014 годзе ва Украіне было знесена 504 помнікі. Знос помнікаў працягнуўся і ў 2015 годзе. Акрамя таго, ва ўкраінскіх гарадах мяняюць назвы вуліц.

0
Русафоб, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-Туркабандэравец / Адказаць
17.03.2016 / 16:13
Далоу крывавых палачоу беларускага i украiнскага народа. Усiх ленiных-кiравых-джугашвiляй-свярдловых-дзяржынcкiх на пераплауку!
0
жарт / Адказаць
17.03.2016 / 16:15
Варвары
0
Бульбаў / Адказаць
17.03.2016 / 16:21
цяпер зажывуць
Паказаць усе каментары/ 79 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру