Міністр па справах антычнасці Егіпта Мамдух Аль Дамаці паведаміў, што з дапамогай радыёлакацыйнага сканавання удалося выявіць, што ў грабніцы Тутанхамона маюцца як мінімум два схаваныя пакоі, у якіх знаходзяцца металічныя прадметы і прадметы «арганічнага паходжання».
Нікалас Рыўз выказаў здагадку, што Тутанхамон быў пахаваны ў грабніцы, якая першапачаткова прызначалася для Неферціці. Фота АР
Па словах міністра, дакладнасць высноў, зробленых на аснове сканавання, складае 90%.
Археолагі мяркуюць, што ў нядаўна выяўленых схаваных памяшканнях грабніцы Тутанхамона можа знаходзіцца пахаванне старажытнаегіпецкай царыцы Неферціці.
Неферціці была царыцай Старажытнага Егіпта ў 1351-1334 гадах да нашай эры. Лічыцца, што Неферціці, жонка фараона Аменхатэпа, была мачахай Тутанхамона.
Брытанскі археолаг Нікалас Рыўз лічыць, што Тутанхамон, які раптоўна памёр ва ўзросце 19 гадоў, быў пахаваны ў пярэдняй частцы грабніцы, якая, імаверна, першапачаткова прызначалася для Неферціці.
Нікалас Рыўз летась выявіў на фотаздымках фрэсак у магільным склепе Тутанхамона сляды двух дзвярных праёмаў, схаваных пад тонкім пластом тынкоўкі, адзін з якіх можа весці ў таемную і да гэтага часу не знойдзеную грабніцу царыцы Неферціці. Пасля гэтага было прынята рашэнне аб правядзенні сканавання двух памяшканняў.
Грабніца Тутанхамона была знойдзеная ў 1922 годзе.